закаткі •

    Цяжкая гэта работа – наварыць на зіму кампота!

    02/9/11 •

    Працягваецца сезон хатніх нарыхтовак – гаспадыні ўжо паназакатвалі марынаваных агуркоў, памідораў, леча, а зараз працягваюць рыхтаваць на зіму розныя салаты, кампоты, варэнне. І хоць гэта патрабуе вялікіх высілкаў на кухні, ёсць жанчыны, што закатваюць за сезон па 500, а то і болей слоікаў вітаміннай прадукцыі. Людзям, у якіх ёсць лецішча, рабіць хатнія кансервы, безумоўна, выгадна. Аднак ці ёсць сэнс гатаваць іх гараджанам, у якіх няма садавіны і гародніны з уласнага ўчастка? Можа, прасцей набыць марынаваную прадукцыю ў краме? “ННВ” паспрабавалі разабрацца ў гэтым.