Віцебскі абласны краязнаўчы музей •

    У Віцебску праходзіць выстава Ісаака Бароўскага, вучня Юдэля Пэна

    09/1/07 •

    У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адчынілася выстава Ісаака Бароўскага, прысвечаная да 85-годдзя мастака. Вядома, што свае першыя ўрокі малявання ён браў у прыватнай майстэрні Юдэля Пэна. І.Бароўскі выявіў сябе у розных жанрах класічнага мастацтва: партрэтах, пейзажах, станкавым жывапісе.

    У Віцебску праходзіць выстава “АртСвін-2007”

    03/1/07 •

    Сімвалу 2007 года прысвечана выстака "АртСвін-2007", якая адчынілася ў абласным краязнаўчым музеі ў Віцебску. У экспазіцыі прадстаўлена каля 120 лепшых твораў навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы №1 Віцебска. Дзеці зрабілі парасятак і свінаў розных памераў і колераў, у розных мастацкіх тэхніках і з разнастайных матэрыялаў. Выстава атрымалася незвычайнай, вясёлай і вельмі яркай.

    Фотавыстава амерыканскай мастачкі ў Віцебску

    31/10/06 •

    У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі экспануюцца фатаздымкі амерыканскай мастачкі Крысціны Брэндэл. На выставе паказаныя здымкі, зробленыя ў Чарнобыльскай зоне.Гэта дакументальныя фота, на якіх няма людзей, а толькі прадметы і рэчы, якія сведчаць пра вялікую трагедыю.