Васіль Быкаў •

    “Знак бяды” ў Мёрах

    13/3/07 •

    Дырэкцыя мёрскага кінавідэапрадпрыемства арганізавал ў школах прагляд экранізацыі аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”, якую вучні праходзяць па школьнай праграме, паведаміў сайт sumiezza.org.

    Выйшла новая кніга Васіля Быкава

    07/2/07 •

    У бібліятэцы часопіса “Дзяслоў” выйшла новая кніга Васіля Быкава “Бліндаж”. У выданне ўвайшлі два творы: самая першая быкаўская аповесць “Апошні баец” і нядаўна знойдзеная ў архіве пісьменніка аповесць “Бліндаж”. Раней гэтыя творы асобнымі кнігамі не выходзілі.

    Шведскі пасол падчас візіту у Полацк паказаў добрае валоданне беларускай мовай

    25/12/06 •

    З мэтай умацавання культурных стасункаў Полацк наведаў кіраўнік мінскага аддзялення пасольства Швецыі ў Маскве Стэфан Эрыксан. Ён вольна размаўляе па-беларуску, хаця знаходзіцца ў нашай краіне толькі год. Штуршком для вывучэння нашай мовы для спадара Эрыксана стала паездка на Вушаччыну – радзіму Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Пасля гэтага ён наняў настаўніка і займаецца беларускай мовай […]

    На Ушаччыне знойдзены першы франтавы ліст Васіля Быкава

    21/11/06 •

    На яго выпадкова натрапілі будаўнікі пры зносе хаты пісьменніка. Пасля яшчэ год ліст праляжаў у бардачку машыны аднаго з будаўнікоў, пакуль ён, нарэшце, не перадаў яго ўдаве брата пісьменніка – па сутнасці, галоўнай захавальніцы сядзібы-музея Васіля Быкава.