Упсала •
На аўкцыёне ў Швецыі прададзена карціна І.Рэпіна здраўнёскага перыяду творчасці
21/12/06 •
На аўкцыёне ў шведскім горадзе Упсала нядаўна прадалі работу Ільі Рэпіна “Квітнеючыя яблыні” – за 1 мільён шведскіх крон (каля 108 тысяч еўра). Спецыялісты лічаць, што гэтую карціну (памер 38х51,5 сантыметраў) мастак напісаў прыкладна ў 1893 годзе ў сваёй сядзібе Здраўнёва пад Віцебскам.