Уладзіслаў Токараў •

    У Віцебску асуджаны ўдзельнікі акцыі, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

    28/4/07 •

    Адбыліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 26 красавіка ў Віцебску, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Уладзіслаў Токараў пакараны на трое сутак зняволення ў ізалятары часовага ўтрымання. Нагадаем, што ён падчас жалобнай імпрэзы на Успенскай горцы трымаў бел-чырвона-белы сцяг з чорнай стужкай. Суд вырашыў, што гэта быў несанкцыянаваны пікет.

    Затрыманні ў Віцебску працягваюцца

    26/4/07 •

    Пад час жалобнай імпрэзы з нагоды 21-х угодкаў аварыі на ЧАЭС, якая адбывалася на Успенскай горцы побач з крыжам Ефрасінні Полацкай былі затрыманыя Сяргей Белязека, Кастусь Смолікаў і Уладзіслаў Токараў. Ля крыжа сабралася блізу 15 чалавек, якія прыйшлі туды пасля таго, як па Дзвіне быў забушчаны вянок на памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі. Сп. Токараў трымаў […]