цэнтр "Дан" •

    У Віцебску ўзбудзілі крымінальную справу па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра горада

    17/9/07 •

    14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска. Прычынай узбуджэння крымінальнай справы з’яўляецца тое, што пад час будаўніча-мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазвола Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, былі пашкоджаныя парэшткі будынкаў комплекса кляштара Святога язэпа, якія знаходзяцца […]

    Пятніца — час капаць ямы

    25/5/07 •

    На плошчы Свабоды ў Віцебску, дзе раней стаяў кляштар езуітаў і касцёл Святога Язэпа (пазней Свята-Мікалаеўскі сабор) “Віцебскводаканал” аднавіў працы па пракладцы каналізацыі і пры дапамозе экскаватараў капае траншэю. Працы зноў аднавіліся перад выходнымі. Складваецца ўражанне, што “каналізатары” кожную пятніцу на цэнтральнай плошчы горада спраўляюць нейкі сатанінскі рытуал — на месцы святыні капаюць яму.

    Віцебск, якога няма

    22/5/07 •

    Віцебскіх мастакоў запрашаюць прыняць удзел у адкрытым пленэры “Адраджэнне Мікалаеўскага Сабору і Саборнай плошчы”, дзе можна будзе паспрабаваць уявіць, як бы выглядаў Віцебск з адбудаванымі храмамі.

    У Віцебску зноў руйнуюць плошчу Свабоды

    19/5/07 •

    Позна ўвечары 18 траўня, калі сцямнела, на плошчы Свабоды аднавіліся працы па пракладцы каналізацыі. Трактары пры дапамозе адмысловых прыстасаванняў рэжуць ды ламаюць асфальт на тым месцы, дзе будзе яшчэ адзін катлаван. Нагадаем, што на гэтым месцы раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа, які ў 19 стагоддзі быў перабудаваны ў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор. Пад […]

    Працы на плошчы Свабоды ў Віцебску прыпыненыя

    17/5/07 •

    Працы па правядзенню каналізацыі на плошчы свабоды ў Віцебску, пад час якіх былі пашкоджаныя парэшткі муроў езуіцкага кляштара і ўзнікла пагроза для парэшткаў касцёла Святога Язэпа (Свята-Мікалеўскі сабор), прыпыненыя да 21 траўня.

    У Віцебску правалілася частка тратуара на Кастрычніцкім мосце

    16/5/07 •

    Пасля навальніцы У Віцебску на Кастрычніцкім мосце праз Віцьбу правалілася частка брукаванага тратуара побач з тым месцам, дзе рабілі катлаван для злучэння дзюкера з магістральнай каналізацыяй. Месца ачэпленае, працуе аварыйная служба “Віцебскводаканала”, яны знімаюць плітку, якая засталася вакол правала, а таксама ўзразаюць асфальтавае пакрыццё побач.

    Разбурэнне гістарычнай спадчыны Віцебска не спыняць

    16/5/07 •

    15 траўня месца пракладкі каналізацыі на плошчы Свабоды, дзе раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа (пасля праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор) наведала Вольга Ляўко — доктар гістарычных навук, якая курыруе гэтую тэрыторыю. Яна сустрэлася з прадстаўнікамі “Віцебскводаканала” і фірмы, якая выконвае буравыя працы, і абмеркавала сітуацыю з парушэннем гістарычных і археалагічных каштоўнасцяў. Па словах сп. […]

    На плошчы Свабоды ў Віцебску зноў працуе экскаватар

    14/5/07 •

    На месцы дзе калісьці быў Свята-Мікалаеўскі сабор, а раней касцёл Святога Язэпа і езуіцкі кляштар сёння ў 14:00 аднавілі земляныя працы. Экскаватар зноў працуе над катлаванам, удакладненыя памеры якога сягаюць блізу 7 метраў даўжыні і 5 метраў шырыні і глыбіні. За паўгадзіны да таго аб’ект па ўсталяванню каналізацыйнага калодзежа ў цэнтры горада зноў наведаў старшыня […]

    Гістарычная спадчына Віцебска знішчаецца пад пакровам цемры

    13/5/07 •

    У Віцебску працягваюць бурыць зямлю на плошчы Свабоды, дзе некалі быў Свята-Мікалаеўскі сабор і шэраг іншых культавых будынкаў. Сёння месца земляных працаў наведаў старшыня гарвыканкама Пётр Драздоў. Ён загадаў сваім падначаленым “дать штраф, а если возобновят работы — опять оштрафовать”. Да прыезду кіраўніка гарадской адміністрацыі працы былі прыпыненыя, аднак пасля абеду яны аднавіліся. Зноў на […]

    У Віцебску працягваюць руйнаваць астаткі сцен комплексу Свята-Мікалаеўскага сабора

    12/5/07 •

    Працягваюцца земляныя працы на плошчы Свабоды ў Віцебску. Сёння, нягледзячы на прадпісанне загадчыка аддзела культуры аблвыканкама Ніны Сулецкай спыніць усялякую дзейнасць на месцы, дзе раней стаяў комплекс будынкаў Свята-Мікалаеўскага сабора, катлаван значна пашырылі — ён сягае каля 7 метраў у даўжыню, 5 метраў у шырыню і мае глыбіню да 2 метраў. Паводле слоў спадарыні Сулецкай, […]

    У Віцебску на месцы Мікалаеўскага сабора робяць каналізацыйны калодзеж

    11/5/07 •

    У Віцебску на плошчы Свабоды, дзе раней стаяў праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор (былы паезуіцкі касцёл Св. Язэпа), вядуцца працы па пракладцы дзюкера і пабудове каналізацыйнага калодзежа. З боку, які бліжэй да Віцьбы выкапаны катлаван дыяметрам больш за 3 метры і глыбінёй каля 2 метраў. У катлаване добра бачныя парэшткі муроў зруйнаванай за савецкім часам святыні, на […]

    Спытай Барыса Лядэнка пра будучае Віцебска

    25/4/07 •

    26 красавіка з 14 да 16 гадзін па тэлефоне (+375-212) 23-50-56 адбудзецца прамая лінія з галоўным архітэктарам горада Барысам Лядэнка, зладажаная рэдакцыяй газеты “Віцьбічы”. Усе жадаючыя могуць пацікавіцца планамі будаўніцтва горад, даведацца пра праекты новых аб’ектаў.