трыдуум •

    Святы Пасхальны Трыдуум у касцёлах Віцебска

    05/4/12 •

    Перыяд Вялікага посту ў каталікоў працягваецца да Вялікага чацвярга, калі распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Ён працягваецца ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу. Цэнтральнай урачыстасцю з’яўляецца Пасхальная вігілія. Завяршаецца Пасхальны Трыдуум Нешпарамі ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Для зручнасці нашых чытачоў каталіцкага веравызнання “ННВ” дае расклад святочных набажэнстваў на Вялікдзень у касцёлах Віцебска.