тэкст •

    Гімн Віцебска напішуць з другой спробы

    02/11/10 •

    Віцебскі гарвыканкам аб’явіў у жніўні конкурс на стварэнне гімна Віцебска, у якім маглі прыняць удзел як асобныя аўтары, так і творчыя калектывы. На яго даслалі 29 прац, з якіх журы адабрала 23. Аднак, згодна з рашэннем журы, ніводная з іх не вартая стаць гімнам нашага старажытнага горада, бо не адпавядае досыць строгім конкурсным патрабаванням.