тэатр "Лялька" •

    “Лялька” паказала “Прынцэсу і Свінапаса”

    17/2/11 •

    У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Новая пастаноўка Віктара Клімчука паводле казкі Андэрсэна вызначаецца, нягледзячы на покрыва суму, лёгкасцю, што прыўздымае гледача над паўсядзённасцю.

    Тэатр мод у лялечным тэатры

    16/1/11 •

    15 студзеня фае Беларускага тэатра “Лялька” запаланіла “Бялюткая сімфонія”. Менавіта так завецца прэзентаваная калекцыя вопраткі ўзорнага тэатра мод “Наш стыль”, які працуе пры абласным аб’яднанні пазашкольнай работы. Выхаванкі Ірыны Пеўзнер сваімі рукамі ствараюць эфектныя ўборы і пад кіраўніцтвам харэографа Алены Чарных засвойваюць азы дэфіле.

    Дзеці з усёй Беларусі пісалі «Казкі для Караткевіча»

    05/12/10 •

    Беларускі тэатр “Лялька” падвёў вынікі творчага конкурсу “Казка для Караткевіча”, прысвечанага да 80-годдзя з дня нараджэння выбітнага пісьменніка. Да ўдзелу ў ім запрашаліся дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Канкурсанты павінны былі прадставіць 1-2 беларускамоўных казкі аб’емам не больш за тры друкаваныя старонкі. Вынікі спаборніцтва для пачынаючых пісьменнікаў пераўзыйшлі ўсе чаканні арганізатараў.

    У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах

    18/10/10 •

    17 кастрычніка ў памяшканні Беларускага тэатра “Лялька” быў арганізаваны майстар-клас па беларускіх народных танцах. Яго праводзілі сябры суполкі “Паўночная вежа” сумесна з сябрамі грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, якія адмыслова дзеля гэтага прыехалі з Мінску.

    У “Ляльцы” ўзнагародзілі лепшых артыстаў мінулага творчага сезону

    04/10/10 •

    У Беларускім тэатры “Лялька” 3 кастрычніка, у дзень урачыстага адкрыцця новага, 25-га, тэатральнага сезона, пасля прэм’еры спектакля “Дэкамерон”, адбылося ўзнагароджанне лепшых артыстаў сезона папярэдняга.

    Конкурс «Казка для Караткевіча»

    04/10/10 •

    Беларускі тэатр ”Лялька” сумесна з рэспубліканскай газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС) праводзіць конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча.

    У сваім юбілейным сезоне “Лялька” прадставіць тры прэм’еры

    24/9/10 •

    У сваім юбілейным, 25-м, сезоне Беларускі тэатр “Лялька” прадставіць тры прэм’еры. Адзін з новых спектакляў – “Дэкамерон” па вядомым аднайменным творы Джавані Бакача ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка “Лялькі” Віктара Клімчука – шырокі глядач можа ўбачыць ужо 3 кастрычніка, у дзень урачыстага адкрыцця сезону. Нагадаем, што ўпершыню гэта праца віцебскіх лялечнікаў, разлічаная на дарослых гледачоў, была прадстаўлена крыху раней – у ліпені.

    Лялечны “Дэкамерон”

    30/6/10 •

    У рэпертуары Беларускага тэатра “Лялька” з’явіўся новы спектакль для дарослых — “Дэкамерон”, пастаўлены мастацкім кіраўніком калектыву рэжысёрам Віктарам Клімчуком. Гэта сучасная імправізацыя на тэмы навел Джавані Бакаччо — народная камедыя, што разыгрываецца на залітай промнямі сонца італьянскай карнавальнай плошчы.

    Віцебская “Лялька” паехала ў сталіцу на міжнародны фэст

    24/5/10 •

    У Мінску з 24 па 30 траўня пройдзе Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек, у якім удзельнічаюць калектывы з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Бельгіі, Латвіі, Польшчы, Славеніі, Украіны і Эстоніі.

    “Лялька” запрашае на свята

    15/4/10 •

    Беларускі тэатр “Лялька” ў гэтыя выходныя, 17-18 красавіка, адзначыць сваё 24-годдзе. Па традыцыі свята віцебскіх лялечнікаў і сёлета будзе насычана прыемнымі сюрпрызамі.

    «Лялька» откроет 25-й сезон

    22/9/09 •

    Белорусский театр «Лялька» готовится открыть новый, 25-й творческий сезон. Как рассказала 18 сентября на пресс-конференции, посвященной этому событию, директор театра Лариса Чупахина, 4 октября сезон откроется двумя спектаклями – «Воўк і раз, два, тры» (постановка получила вторую жизнь благодаря новой инсценировке и введению новых актеров) и вечерний спектакль для взрослых «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка».

    У “Ляльцы” адбылася прэм’ера філасофскай казкі

    28/7/09 •

    У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Хлопчык і цень”. Гэта філасофская казка для вялікіх і маленькіх па п’есе пецярбургскага драматурга Кіры Чаркаскай “Таямніца мігатлівых агеньчыкаў”.

    Віцебскія лялечнікі паставяць славуты “Дэкамерон”

    28/7/09 •

    Да новага сезону Беларускі тэатр “Лялька” рыхтуе гучную прэм’еру – спектакль “Дэкамерон” па вядомым творы італьянскага пісьменніка Джавані Бакачыо. Гэта будзе спектакль для дарослых гледачоў.

    У «Ляльки» день рождения

    15/4/09 •

    На праздник Белорусского театра «Лялька» традиционно собираются гости и многочисленные поклонники коллектива. В эти дни он отмечает свое 23-летие, первый спектакль «Ляльки» состоялся 20 апреля 1986 года.

    На аншлагавым спектаклі ў “Ляльцы” ідзе снег

    18/12/08 •

    У навагоднім спектаклі “Падарунак для Дзеда Мароза” Беларускага тэатра «Лялька», прэм’ера якога адбылася сёння, выкарыстоўваецца снегавая машына, якая стварае на сцэне імітацыю завірухі.