Старое Сяло •

    Гулівер з-пад Віцебска

    10/9/11 •

    У Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў пасёлку Акцябрскі 9 верасня прайшла вечарына памяці Фёдара Махнова. Гэты ўраджэнец Віцебшчыны на пачатку ХХ стагоддзя сваім веліканскім ростам нарабіў такога шуму, што яго ведалі па ўсім свеце і з гонарам прымалі ў сябе нават такія высокія асобы як Папа Рымскі і амерыканскі прэзідэнт Тэадор Рузвельт.