Павел Севярынец •

    Ігар Дамуць: “Севярынец ня стаў на шлях выпраўлення”

    15/2/07 •

    Шанцы палітвязня Паўла Севярынца на датэрміновае вызваленне начальнік спецкамендатуры №15 Ігар Дамуць ацэньвае як мінімальныя. Ён паведаміў, што паседжанне камісіі аб датэрміновым вызваленні, прызначанае на 15 лютага, сёння не адбылося.

    Паўлу Севярынцу ўручылі літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча

    12/2/07 •

    Вядомаму палітыку і беларускаму публіцысту Паўлу Севярынцу ўручаная прэмія беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за 2006 год. Павал ганараваны ёю за цыкл эсэ “Лісты з лесу”. Урачыстасці адбыліся ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, дзе лаўрэат адбывае так званую “хімію”.

    Севярынец мае слабы спадзеў, што вызваліцца датэрмінова

    05/2/07 •

    Кіраўніцтва Ветрынскай спецкамендатуры паведаміла моладзеваму палітыку Паўлу Севярынцу, што 15 лютага будзе разглядацца пытанне аб ягоным умоўна-датэрміновым вызваленні.

    Вёска, дзе адбывае пакаранне Севярынец, можа ўвайсці ў турыстычны маршрут

    19/1/07 •

    Палітзьняволены Павал Севярынец атрымаў адказ на свой зварот у Полацкі райвыканкам. У лісьце ён прапанаваў усталяваць на замчышчы Сітна, што ў Полацкім раёне, памятны знак, правесьці там археалягічныя раскопкі і зрабіць гэтую мясьціну аб’ектам турыстычнай інфраструктуры.

    Навапалачаніна аштрафавалі на 62 тысячы рублёў

    05/1/07 •

    Кастрычніцкі раённы суд Віцебску прызнаў Валер'я Шаўчэнку вінаватым у хуліганскіх дзеяньнях падчас паседжаньня аблвыбаркаму. Нагадаем, што паводле такога самага абвінавачаньня вядомы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін быў арыштаваны на 7 сутак. Сёньня ён выйшаў зь віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня.

    Севярынец піша раман пра Беларусь

    30/12/06 •

    Вядомы палітык Павел Севярынец, які зараз адбывае пакаранне на “хіміі” у Полацкім раёне, распачаў працу над раманам пра Беларусь. Аб гэтым моладзевы лідэр паведаміў у інтэрв’ю газеце “Віцебскі кур’ер”.

    Севярынец адзначыць дзень нараджэння на лесаўчастку

    23/12/06 •

    30 сьнежня палітыку Паўлу Севярынцу, які знаходзіцца на так званай “хіміі”, спаўняецца 30 гадоў. Паводле графіку, гэтым днём ён мусіў быць адпушчаны на адпачынак. Аднак камэндант Ветрынскай спэцкамэндатуры Ігар Дамуць падчас тэлефоннай размовы з маці асуджанага палітыка Тацянай Яўгенаўнай паведаміў, што ейнага сына адпусьцяць да хаты ў лепшым выпадку 31 сьнежня. Усе просьбы адпусьціць Паўла […]

    Севярынец прапануе зьмяніць шыльду ў замку ў Малым Сітне

    11/12/06 •

    Павал Севярынец, які ужо 16 месяцаў знаходзіцца на так званай “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, днямі накіраваў ліст на імя старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэту Валерыя Палідаўца. Севярынца цікавіць гісторыя Малога Сітна і абарончага замку, збудаванага тут ў 16 стагодзьдзі.

    Паўлу Севярынцу дазволілі адпачынак

    02/12/06 •

    Як паведаміла “Радыё “Свабода” маці Паўла, спадарыня Таццяна, праблема з адпачынкам нечакана вырашылася ўчора ўвечары: з Ветрынскай спецкамэндатуры патэлефанавалі і сказалі, што ад’ехаць з Малога Сітна ў Віцебск Паўлу дазволілі з 4 па 6 снежня.

    Паўла Севярынца не пусцілі ў чарговы адпачынак

    01/12/06 •

    Маці моладзевага лідэра Тацяна Севярынец чакала сына ў Віцебску яшчэ 29-га лістапада – паводле закону, “хімікі” маюць права на штомесячны адпачынак дома. Аднак адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры спачатку перанесла ад'езд Паўла на 2-га сьнежня, затым – на 10-га сьнежня, а потым – увогуле на няпэўны тэрмін.