маода •

    Тэатр мод у лялечным тэатры

    16/1/11 •

    15 студзеня фае Беларускага тэатра “Лялька” запаланіла “Бялюткая сімфонія”. Менавіта так завецца прэзентаваная калекцыя вопраткі ўзорнага тэатра мод “Наш стыль”, які працуе пры абласным аб’яднанні пазашкольнай работы. Выхаванкі Ірыны Пеўзнер сваімі рукамі ствараюць эфектныя ўборы і пад кіраўніцтвам харэографа Алены Чарных засвойваюць азы дэфіле.