князь Барыс •

    Помнік князю Усяславу Чарадзею паставяць пасля святкавання 1045-годдзя Полацка

    31/1/07 •

    У Полацку сёлета будзе ўсталяваны конны помнік князю Усяславу Чарадзею – таленавітаму дзяржаўнаму дзеячу і адважнаму ваяру, які гаспадарыў у Полацкім княстве з 1044 па 1101 год, і пры якім яно дасягнула найвышэйшага росквіту і магутнасці. Падчас праўлення князя-легенды ў горадзе гарадоў беларускіх быў пабудаваны Сафійскі cабор.