КХП БНФ •

    На помніку Уладзіміру Караткевічу з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг

    26/11/06 •

    Сёння раніцай да п’едэстала помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Сам помнік пісьменніку быў упрыгожаны гваздзікамі, абгорнутымі бел-чырвона-белай стужкай. Гэтак сябры віцебскай арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ вырашылі ўшанаваць памяць таленавітага літаратара, дзень нараджэння якога адзначаецца сёння.