каталог •
Выйшаў польскамоўны каталёг літаратуры пра Браслаўшчыну (+2)
17/2/07 •
Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне. Выданьне зьмяшчае кароткія анатацыі на 22 кнігі, што ўбачылі сьвет паміж 1930 і 2005 гадамі. Значную частку гэтай літаратуры складаюць успаміны. Прадстаўлены таксама гістарычныя апрацоўкі ды адзін турыстычны даведнік. Каталёг дэманструе багацьце і разнастайнасьць літаратуры пра паўночна?заходні рэгіён Беларусі.