кардынал Ёахім Майснер •
Фотарэпартаж: На браслаўскую святыню ўскладзены папскія кароны (+7)

23/8/09 •
Нават само сонца ўвабралася ў карону на свяце ў гонар абраза Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў. 22 жніўня на гэты цудадзейны абраз, які напрацягу стагоддзяў абараняў браслаўскі край і дапамагаў кожнаму, хто пакорна схіляўся перад ім, просячы заступніцтва ў Бога, былі ўскладзены папскія кароны. Праз некаторы час пасля здзяйснення ўрачыстай каранацыі на небе з’явілася гало – кола вакол сонца, якое ярка свяцілася. Гэты аптычны феномен, які назіраецца ў прыродзе не так ужо і часта, канешне, прыцягнуў увагу шматлікіх вернікаў, якія сабраліся на плошчы перад браслаўскім касцёлам.