Іван Будзіч •
У Лепелі ўсталявалі валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад
23/5/07 •
У цэнтральным парку Лепеля ўсталявалі амаль 10-тонны камень-валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад – 1439 г. Можна ганарыцца, што невялічкі райцэнтр на Віцебшчыне, якім некалі валодаў выбітны палітычны і дзяржаўны дзяч Леў Сапега, мае цяпер такі мемарыяльны знак, ды яшчэ зроблены са старажытнага прыроднага матэрыялу.