Імёны Свабоды •

    Уладзімір Арлоў прэзентаваў віцябчанам кнігу «Імёны Свабоды»

    06/10/07 •

    У Віцебску вечарам 5 кастрычніка адбылася прэзентацыя новай кнігі «Імёны Свабоды» вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. На сустрэчу, арганізаваную абласной радай грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны», прыйшлі студэнты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі – віцебскія літаратары, настаўнікі, супрацоўнікі драмтэатра, а таксама актывісты дэмакратычных партый.