экалагічныя праекты •

    “Пацёмкінская вёска” на падворку віцебскага ліцэя

    11/2/07 •

    Арганізатары чарговай, дзевятай па ліку, канферэнцыі “Эрудыт-2007”, якая прайшла нядаўна ў ліцэі №1 і СШ №37 Віцебска, былі зноў уражаныя фантазіяй школьнікаў. Удзельнікі экалагічных кружкоў прапанавалі на суд журы арыгінальныя праекты па азеляненні с выкарыстаннем новых элементаў дызайну. Напрыклад, на тэрыторыі ліцэю №1 мінулай восенню з’явілася пацёмкінская вёска з калодзежам, млынам і авангардным садочкам.