Дні індыйскага кіно •

    Віцебскі Дом кіно прымеркаваў да Дзён індыйскага кіно віктарыну пра Індыю

    19/11/08 •

    Дні індыйскага кіно пройдуць 26-27 лістапада ў Віцебску. У Доме кіно гледачы змогуць убачыць дзве мастацкія стужкі – “Дхадкан” і “Трэцяя старонка”. У фае будзе працаваць фотавыстава пра культуру і побыт Індыі. Наведвальнікам таксама прапануюць прагляд дакументальнага фільма аб гэтай краіне.