бел-чырвона-белы сцяг •

    Бел-чырвона-белы сцяг каля аблвыканкама

    01/2/07 •

    Сёння ўвечары на даху жылога дома па вуліцы Гогаля, прыкладна ў 100 метрах ад будынка Віцебскага аблвыканкама, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

    Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мосце імя Кірава ў Віцебску

    11/1/07 •

    Сёння блізу 21:00 у цэнтры Віцебска на Дзвіной на мосце імя Кірава Мірон вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Калі да моста пад’ехаў фотакарэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” там ужо было дзве патрульныя машыны Кастрычніцкага РАУС. Праз колькі хвілінаў прымчаліся яшчэ тры “патрулькі”. Таксама з іншага берагу Дзвіны падцягнуліся супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС (рака дзеліць горад на два раёны). […]

    Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг на плошчы Перамогі ў Віцебску

    30/12/06 •

    Мінакі заўважылі сьцяг каля 11-й вечара 29-га сьнежня: ён быў замацаваны на электрычных дратах, якія цягнуцца паўз плошчу Перамогі ўздоўж вуліцы Калініна.

    Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку КДБ

    19/12/06 •

    Сьцяг зьявіўся позна ўвечары 18-га сьнежня на даху жылога дому па вуліцы Савецкай, што стаіць якраз насупраць абласной управы КДБ. У якіх 20-ці мэтрах ад гэтага месца знаходзіцца і райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Тым ня менш, супрацоўнікі абедзьвюх устаноў заўважылі сьцяг далёка не адразу: каля гадзіны ён лунаў на вачох у мінакоў.

    Гэтым разам Міронаў сцяг узняўся над драмтэатрам

    20/11/06 •

    Сёння ў 21.30. над будынкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. 23 лістапада коласаўцы адзначаць 80-годдзе з дня заснавання тэатра. І, па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, да сцяга быў надпіс: “Віншую коласаўцаў з юбілеем! У гэты цяжкі для беларушчыны час захоўвайце нашу Мову-маці! Няхай жыве цудоўнае беларускае слова! […]

    У Віцебску зноў лунаў “Міронаў” сцяг

    07/10/06 •

    Ранкам 7 кастрычніка на даху дома №55 па вуліцы Леніна ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Як распавёў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да штандара была прымацавана занатоўка са словамі: “Гістарычны сцяг надае нам моцы. Мірон”.