бел-чырвона-белы сцяг •

    Мірон зноў вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску

    06/10/08 •

    Няўлоўны Мірон зноў узнімае бел-чырвона-белыя сцягі над Віцебскам. На гэты раз сімвал незалежнай Беларусі быў замацаваны на даху чатырохпавярховага жылога дома №25 па вуліцы імя Горкага.

    Мірон дазволіў міліцыі расслабіцца

    04/4/08 •

    Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспекце ў Віцебску зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён з’явіўся на трубе кацельнай побач з будынкам сярэдняй школы №11. Як заўжды, да сцяга была прымацавана занатоўка...

    У Віцебску затрымалі маладзёнаў, якія неслі бел-чырвона-белы сцяг (+1)

    24/3/08 •

    У Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі Віцебску знаходзяцца кіраўнік гарадзкой арганізацыі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў і тры непаўналетнія дзяўчыны Юлія Міхайлава і сёстры Вікторыя і Хрысьціна Чыжы. Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і прайшлі зь ім дзясятак мэтраў уздоўж плошчы Леніна.

    Валянцінка ад Мірона

    14/2/08 •

    Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.

    Сцяг у гонар К.Каліноўскага і віцебскіх змагароў

    02/2/08 •

    У ноч на 2 лютага ў Віцебску на адным з дамоў па вуліцы Суворава (недалёка ад Кастрычніцкага РАУС) з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

    Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на “сталінцы”

    31/12/07 •

    У Віцебску на вуліцы Кірава, побач з чыгуначным вакзалам, Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на чатырохпавярховую “сталінку”. Як паведаміў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга прымацаваня цыдулка з наступным тэкстам: “Да народзінаў легендарнага камандзіра Наваградскага коннага швадрону Барыса Рагулі. Слава беларускаму герою! Мірон”.

    У Віцебску Мірон ушанаваў памяць Эміліі Плятэр

    12/11/07 •

    Напярэдадні дня народзінаў (13 лістапада 1806 г.) Эміліі Плятэр — удзельніцы паўстання 1831 г., якая доўгі час жыла на Віцебшчыне, дзе збірала фальклор — легендарны Мірон ушанаваў яе памяць вывешваннем сцяга наадной з вежаў Васкрасенскай царквы, якая адбудаваная побач з ратушай у самым цэнтры Віцебска.

    Мірон павіншаваў віцябчан з Днём беларускай вайсковай славы

    08/9/07 •

    Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы, што неафіцыйна адзначаецца 8 верасня, на праспекце Фрунзэ ў цэнтры Віцебска з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Нацыянальны штандар быў замацаваны каля 23 гадзін 7 верасня на даху чатырохпавярховага будынка інтэрната, які належыць Віцебскаму дзяржаўнаму медыцынскаму універсітэту.

    РНЕ пагражае… Мірону

    20/8/07 •

    Чацвёра актывістаў віцебскай гарадской арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ атрымалі лісты з пагрозамі ад незарэгістраванай арганізацыі «Русское национальное единство» (РНЕ). Лісты прыйшлі ў мінулую пятніцу па пошце на хатнія адрасы вядомага ў горадзе апазіцыянера Барыса Хамайды, а таксама ягоных калег Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленкі і Яна Таўпыгі. Цікава, што да кожнага з адрасатаў невядомыя звяртаюцца як […]

    Мірон запусціў па Дзвіне плыт з бел-чырвона-белым “ветразем” у гонар Васіля Быкава (+1)

    19/6/07 •

    Многія гараджане, якія гулялі сёння каля 19 гадзін вечара па набярэжнай Заходняй Дзвіны, маглі бачыць, як уніз па цячэнні ракі рухаўся невялікі плыт, да якога быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Плыт з незвычайным “ветразем” годна праплыў пад мастом імя Кірава. Ён так прыгожа гайдаўся на вадзе, і здавалася, што лёс закіне яго далёка-далёка, аж да самага […]

    Няхай жыве наш бел-чырвона-белы сцяг

    14/5/07 •

    “Няхай жыве наш бел-чырвона-белы сцяг! Мы пераможам! Мірон”— цыдулка з такім тэкстам была прымацаваная да бел-чырвона-белага сцяга, які Мірон вывесіў 14 траўня блізу 23:00 на высакавольтнай лініі электраперадачы на ўездзе ў Віцебск недалёка ад пасёлка Кіраўскі. Пра гэта Барыс Хамайда даведаўся з крыніц вартых даверу.

    У Віцебску праходзіць дзіцячае свята нацыянальных культур

    17/4/07 •

    Напачатку красавіка ў Цэнтры эстэтычнага выхавання “Маладзік” школы мастацтваў №3 распачалося дзіцячае свята нацыянальных культур “Мы дзеці адной планеты”. У яго межах напрацягу двух месяцаў пройдуць розныя акцыі, выставы, канцэрты, зладжаныя грамадскімі аб’яднаннямі латышоў, палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, цыган, якія жывуць у Віцебску і вобласці.

    У Віцебску невядомыя вывесілі сцяг у цэнтры горада

    25/3/07 •

    У самым цэнтры горада, каля крамы "Мілавіца" высока на ліхтарным слупе блізу 13:00 з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Па няпэўных звестках яго запусцілі на паветраных шарах, але ён зачапіўся за дрот. Пасля чаго міліцыянты з табельнай зброі знішчылі паветраныя шарыкі. Каб зняць сцяг прыбыла пажарная машына МНС. Пад час гэтага мерапрыемтсва міліцыянты перапісалі дадзеныя ў карэспандэнтаў "Народных […]

    На Альгедавым кругліку — нацыянальны сцяг

    24/3/07 •

    Сёння каля 20:00 Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг над адбудоўваючым Альгердавым круглікам. Па некаторых звестках, да сцяга была прымацаваная запіска з наступным тэкстам: “Слава і вечная памяць героям БНР. Мірон”.

    На Віцебскам — бел-чырвона-белыя сцягі

    23/3/07 •

    У гадавіну знішчэння намётавага мястэчка на пляцы імя Кастуся Каліноўскага Мірон узняў над Віцебскам некалькі сцягоў. Першы сцяг узвіўся ў 20:45 над цэнтральнай вуліцай горада побач з абласной бібліятэкай — ён быў замацаваны на даху будынка палітэхнічнага ліцэя. Калі на месца прыбыў карэспандэнт “Народных навінаў Віцебску”, там ужо стаяла міліцэйская машына. Праз кароткі час з’явіліся […]