Арунас Алейнікавас •
Узялі тры ачкі. Ды як!
27/11/10 •
Апошні раз ХК ”Віцебск” у гэтым сезоне браў тры ачкі вельмі даўно – аж 25 верасня, на сваёй пляцоўцы ў сустрэчы з “Магілёвам”. Ведаў, што і на гэты раз наша каманда ў паядынку з гэтым жа супернікам можа парадаваць нас, аднак вынік пераўзыйшоў усе чаканні – “мядзведзі” перамаглі з лікам 7:2.