арт-база •

    Знаёмцеся: выдавецтва гістарычнай кнігі “Янушкевіч”

    06/4/15 •

    Прэзентацыя кнігі “1939 год і Беларусь: забытая вайна”кандыдата гістарычных навук Анатоля Трафімчыка адбылася на арт-базе "Vitebsk4Me" у мінулую суботу. Аднак сустрэча атрымалася больш шырокай, чым анансаваныя прадстаўленне кнігі і сустрэча з аўтарам: у гэты дзень у Віцебск прыехаў таксама і выдавец Андрэй Янушкевіч, які пазнаёміў з іншымі кнігамі, што пабачылі свет дзякуючы Выдавецтву гістарычнай кнігі “Янушкевіч”.