Аляксандр Тадэвасян •
ФК “Віцебск” заключыў кантракты з двума футбалістамі зборнай Арменіі
18/1/08 •
Футбольны клуб “Віцебск” заключыў кантракты з двума футбалістамі нацыянальнай зборнай Арменіі. За наш клуб цяпер будуць выступаць 27-гадовы абаронца Аляксандр Тадэвасян і 31-гадовы паўабаронца Артур Васканян. Пагадненні з легіянерамі аформлены на год.