Author Archives rss

    Субота з “Навукай па-за сабой”. Фінальная сустрэча адукацыйнага сезона

    26/5/18 •

    З віцебска-мінскім праектам “Навука па-за сабой” мы ўжо знаёмыя: у гэтым годзе камандай праведзены тры цыклы лекцый па разнапланавых тэмах. З мэтай падвесці вынікі натхняюча, YMCA Віцебск і Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” арганізавалі паўнавартасны навуковы марафон, што адбыўся 19 траўня на базе Віцебскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Каб надаць удзельнікам дадатковую матывацыю застацца да канца, пасля кожнай лекцыі разыгрывалі эка-торбы і бясплатны запіс у ВНТБ.

    У Віцебску прэзентавалі магчымасці для адукацыі за мяжой

    28/4/18 •

    Існуе памылковае меркаванне, што разлічваць на вучобу за мяжой можна толькі калі ты сверхчалавек альбо маеш поўныя кішэні, а лепей тое і іншае разам. Але дзяўчаты з Young European Ambassadors Belarus на асабістым досведзе даведаліся, што ўсё значна прасцей.

    Актывізм у чацвер

    27/3/18 •

    Цікавая заўвага: усе віцебскія праекты маюць нешта агульнае, і гэта не толькі накіраванасць на паляпшэнне гораду, але і дзеючыя асобы. “Творчыя чацверы” традыцыйна збіраюць выпускнікоў курса для мэнэджэраў “Віцебскі арнамент”, але дзверы заўсёды адчынены для актывістаў усіх узростаў.

    “Віцебскі арнамент” гаворыць і паказвае

    09/3/18 •

    У першы дзень такой марознай вясны ў пабе “Torvald” прайшла чарговая сустрэча для ўсіх актыўных людзей гораду “Добрая нагода” На гэты раз фармат быў крыху іншы, пашыраны: акрамя традыцыйных абмеркаванняў у праграму былі ўключаны прэзентанцыі праектаў ад выпускнікоў курса “Віцебскі арнамент”.

    Самопознание через игру

    01/3/18 •

    «Региональный ресурсный центр» регулярно радует витеблян, заинтересованных в личностном росте и саморазвитии, семинарами и тренингами тематической направленности. Недавно под руководством Елены Барило, психолога со стажем, прошёл арт-квест «Куб», психологическая игра, нацеленная на выявление проблемных для участника вопросов и работу над их разрешением.