Author Archives rss

    “Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам” адчыняе новы тэатральны сезон у “Ляльцы”

    25/9/14 •

    У нядзелю, 28 верасня, Беларускі тэатр “Лялька” распачынае свой дваццаць дзевяты сезон. Спяшайцеся: у касе пакуль што маюцца білеты, але іх колькасць, вядома, абмежаваная.

    Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску

    28/5/14 •

    Еўрапейскі клуб на вуліцы Сенненскай наладзіў чарговую цікавую імпрэзу для зацікаўленых віцяблянаў. Гэтым разам то быў выступ менскага Тэатру пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча.

    Распачаты збор сродкаў для помніка Васілю Быкаву

    20/5/14 •

    Мінула больш за дзесяць год па смерці Васіля Быкава, Народнага пісьменніка Беларусі, прызнанага класікам яшчэ пры жыцці. У чэрвені 2014 года спаўняецца 90 гадоў з дня яго нараджэння. Створана ініцыятыўная група па зборы сродкаў для ўзвядзення помніка В.Быкаву ў Віцебску.

    Батлейка для дарослых: як з дапамогаю лялек палепшыць людзей

    19/5/14 •

    У бліжэйшую суботу, 24 траўня, у Еўрапейскім клубе (1-я Сенненская, д.5) адбудзецца выступ Тэатру Пана Ськіргайлы Паланецкага-Мацкевіча, арганізаваны супольна з кампаніяй “Будзьма Беларусамі”.

    Віцебск напаткала журботная вестка — 9 мая памёр паэт Давід Сімановіч

    09/5/14 •

    У далёкім 1955 годзе малады выпускнік Белдзяржуніверсітэта прыехаў настаўнікам рускай мовы ў Крынкаўскую школу Лёзненскага раёна. Праз чатыры гады перабраўся ў абласны цэнтр. З гэтага моманту Віцебск атрымаў свайго Паэта і Грамадзяніна.

    Памёр Народны паэт Рыгор Барадулін

    02/3/14 •

    2 сакавіка памёр адзін са славутых сыноў Віцебшчыны — паэт Рыгор Барадулін. Гэта найвялікшая страта для беларускай літаратуры.

    Паштовае аддзяленне ў Віцебску ў снежні працуе яшчэ без ацяплення

    08/12/13 •

    У паштовым аддзяленні №16 Віцебска, якое знаходзіцца доме №35а на вуліцы Валадарскага, дагэтуль не распачаўся ацяпляльны сезон. Супрацоўнікі і наведнікі вымушаны мірыцца з тэмпературным дыскамфортам.

    У Віцебску прайшоў майстар-клас па выцінанках

    24/11/13 •

    23 лістапада у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна» адбыўся майстар-клас па выцінанках. Вольга Арасланава, член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь, былая выпускніца віцебскага худграфа, распавяла і паказала, як сваімі рукамі зрабіць арыгінальную калядную паштоўку. Мерапрыемства, зладжанае студэнцкім этнаграфічным таварыствам “Поўнач”, праводзілася ў межах культурна-асветніцкага праекту для маладых бацькоў “Забаўлянкі для Янкі”.

    Першая сустрэча для маладых беларускіх бацькоў у Віцебску

    28/10/13 •

    У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна» адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў праекту “Забаўлянкі для Янкі”. Для пачатку ўдзельнікі студэнцкага этнаграфічнага таварыства “Поўнач” абралі пытанне, што хвалюе шмат каго з маладых бацькоў: якім чынам зручна і бяспечна пераносіць дзіця на значныя адлегласці.

    Артыкул карэспандэнта “ННВ” Таццяны Мацьвеевай перамог у конкурсе “Вольнае слова”

    03/5/13 •

    Карэспандэнт “Народных навінаў” Таццяна Мацьвеева ўвайшла ў лік пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”, які праводзіўся Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Да разгляду журы было прапанавана больш за сотню тэкстаў. Артыкул Таццяны “Когда солнце – пятно, а деревья – тени”, прысвечаны Дзмітрыю Халадовічу, атрымаў другое месца ў намінацыі "Мастацкая публіцыстыка".

    Мастак Вячаслаў Шайнураў запрашае да “Дыялогу”

    27/2/13 •

    1 сакавіка а 16-й гадзіне ў Віцебскім мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы Вячаслава Шайнурава “Дыялог”.

    Бенефіс Вольгі Корзун

    03/12/12 •

    2 снежня адбыўся бенефіс актрысы Беларускага тэатра “Лялька” Вольгі Корзун.

    Новы год у “Ляльцы”

    17/12/11 •

    У Беларускім тэатры “Лялька” распачаліся традыцыйныя навагоднія праграмы для дзяцей, якія будуць падтрымліваць святочны настрой віцяблянаў да 15 студзеня 2012 года. Гэтым разам маленькіх гледачоў чакае спектакль “Навагоднія мары Слоніка”, святочная латарэя і вясёлая дыскатэка ў фае тэатра з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі, цётухны Завеі і Слоніка.

    “Лялька” адсвяткавала юбілей

    27/10/11 •

    22 кастрычніка Беларускі тэатр “Лялька” адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Яго гісторыя распачалася ў сценах акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа са стварэннем невялікай лялечнай трупы пад кіраўніцтвам рэжысёра Віктара Клімчука. Першай пастаноўкай стаўся “Дзед і Жораў” паводле п’есы В.Вольскага. За чвэрць стагоддзя віцябляне пабачылі блізу 60 цікавых спектакляў, а многія колішнія гледачы з задавальненнем прыводзяць у “Ляльку” сваіх дзяцей.

    У Музычнай гасцёўні адкрылася выстава “Лялькі”

    22/10/11 •

    Да 7 лістапада ў Музычнай гасцёўні будзе працаваць выстава, прысвечаная 25-годдзю Беларускага тэатра “Лялька”. Тут можна пабачыць дэкарацыі, касцюмы і некалькі дзесяткаў лялек (у асноўным марыянетак) са спектакляў “Дзед і Жораў”, “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка”, “Аладдзін” і “Чароўная зброя Кэндзо”.