У Віцебску на “Славянскім базары” прайшоў забег. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы “ННВ”

У Віцебску сёння – пасля трохгадовага перапынку – прайшоў “Славянскі забег”. Ён мае такую назву, бо ладзіцца падчас “Славянскага базару”.

На спаборніцтвах было тры дыстанцыі: 1 км (для дзяцей да 10 гадоў), 3 км (дзеці, старэйшыя за 10 гадоў і дарослыя) і 10 км (дарослыя).

Маршрут на 10 км нагадваў па форме крыж. Стартавалі бегуны каля аблпошты на Маскоўскім праспекце, потым павярнулі на праспект Перамогі, зноў выбеглі на Маскоўскі, трымалі шлях да “Макдональдса”, вырулілі назад, збочылі з Маскоўскага на вуліцу Смаленскую, з яе – зноў на Маскоўскі. Фініш быў там жа, дзе старт, – каля аблпошты.

“Славянскі забег” у Віцебску прайшоў у чацвёрты раз. Горад прымаў лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў 2016, 2017, 2018 гадах. Потым на тры гады быў перапынак.

Спартоўцы дзякуюць арганізатарам – Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі – за тое, што забег зноў адрадзілі.

У 2016 годзе на забегу былі дыстанцыі ў 4 км і 8 км, праз год – 3 км і 9,5 км. У 2018-м – 300 метраў (для дзяцей 5-8 гадоў), 3,3 км (9 гадоў і старэйшыя), 10 км (12 гадоў і старэйшыя) і ўпершыню паўмарафон 21,1 км (15 гадоў і старэйшыя).

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: