Памёр журналіст і паэт Кастусь Севярынец, пад яго голас Віцебшчына абуджалася ў 1990-я

1 кастрычніка на 70-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы COVID-19 памёр віцебскі журналіст і паэт Канстанцін Севярынец, яго сын — палітык Павел Севярынец — ужо амаль 15 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні.
Константин Северинец. Фото с личной страницы в соцсетях

Большасці беларусаў, напэўна, Кастусь Севярынец вядомы ў першую чаргу менавіта як бацька Паўла Севярынца. Аднак жыхарам Віцебшчыны яго голас знаёмы з ранішніх радыёперадач, якія яны чулі з рэпрадуктараў, якія у канцы мінулага стагоддзя віселі у кожнай хаце.

Канстанцін Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ў вёсцы Унорыца Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння школы ён вучыўся на філфаку БДУ. У 1976 годзе ва ўзросце 24 гадоў стаў дырэктарам Пагасцянскай васьмігадовай школы ў Аршанскім раёне.

У журналістыцы Кастусь Севярынец быў з 1979 года, быў капэспандэнтам БЕЛТА—ТАСС па Віцебскай вобласці, у рэспубліканскіх газетах «Советская Белоруссия», «7 дней», раёнцы «Ленінскі прызыў», шматтыражцы «Красный Октябрь», віцебскай абласной газеце «Народнае слова», часопісе «Служба спасения 01», а таксама дыктарам на Беларускім радыё.

Яго літаратурныя творы пачалі публікавацца на старонках газет «Знамя юности» і «Сельская газета». У 1990 годзе сумесна з Мікалаем Ляснічым спадар Севярынец выдаў першую кнігу «З глыбінь жыватворных». Пазней у яго выйшлі яшчэ чатыры кнігі, у тым ліку зборнік дзіцячых вершаў.

Каля двух тыдняў таму Кастанцін і Таццяна Севярынец захварэлі COVID-19. У спадара Канстанціна захворванне стала працякаць у цяжкай форме, і ён трапіў у рэанімацыю. Не гледзячы на захады медыкаў Севярнцу не ўдалося пераадолець хваробу.

Кастуся Севярынца пахаваюць на яго радзіме ў Рэчыцкім раёне на Гомельшчыне. Дамавіна з целам выбітнага віцябляніна адправіцца туды заўтра раніцай.

Развітанне будзе ў весцы Унорыца, каля роднага дома а 10- й раніцы

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ