Акцёр тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа вядучы майстра сцэны Юрась Цвірка.
Акцёр тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка. Фота kolastheatre.by

Юрасю Цвірку 53 гады, ён нарадзіўся ў вёсцы Язвіны Копыльскага раёна Мінскай вобласці. Некалькі гадоў вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, але ў 1991 годзе паступіў у коласаўскі тэатр. З 2018 па 2019 год быў невялікі прамежак, калі спадар Цвірка працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача, а потым зноў вярнуўся на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Медалём Юрась Цвірка ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і заслугі ў сферы мастацтва. Указ аб узнагароджанні падпісаў Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ