Ва Ушачах усталявалі бюсты Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна

15 чэрвеня ва Ушачах былі усталяваныя помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну, на якія збіралі грошы праз ахвяраванні.
Ва Ушачах усталявалі бюсты  Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Фото Глеба Лабадзенкі

У выніку людзі ахвяравалі на помнікі народнаму пісьменніку і народнаму паэту больш за 11 000 даляраў. Дзякуючы гэтым народным грошам справа здзейснілася.

Бюсты стварылі скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, а архітэктарам выступіў Віктар Карака. Пастаменты для помнікаў з каласальнай зніжкай вырабіла заслаўская майстэрня «Гранітны свет», а завёз пастаменты ва Ушачы сваім коштам спадар Віктар Обух, пра гэта паведаміў Глеб Лабадзенка, які займаўся праектам.

Помнік Васілю Быкаву. Фота Глеба Лабадзенкі

— Каб паставіць гэтыя помнікі, мне спатрэбілася 2 гады і жменя нерваў. Усё магло здзейсніцца і раней, каб не ўсюдыісная бюракратыя. Я не ведаю, ці запрашаць вас на афіцыйнае адкрыццё, якое адбудзецца ў пятніцу а 10 гадзіне. І, напэўна, не паеду сам. Абсалютна зразумела, што так як Касцюшку гэтыя помнікі цяпер не адкрыеш. Таму проста прыязджайце зірнуць на іх як будзе час,напісаў ён у facebook.

Помнік Рыгору Барадуліну. Фота Глеба Лабадзенкі

І Васіль Быкаў, і Рыгор Барадулін нарадзіліся на Вушаччыне — першы ў вёсцы Бычкі, а другі на хутары Верасоўка. Пасьля ліквідацыі хутара ў 1937 бацькі з двухгадовым Рыгорам Барадуліным пераехалі ў райцэнтар. Васіль Быкаў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску, а Рыгор Барадулін на могілках у саміх Ушачах.

  •  
  • 1
  •  
  • 77
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

1 каментар

  1. михаил иванов  
    17/Чэрвень/2021 у 13:18

    Ога,поставили вопреки...
    А кто устанавливал?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: