У Віцебску памёр грамадскі актывіст Алесь Галавань, яму было толькі 38 гадоў

Учора стала вядома, што памёр віцебскі грамадскі актывіст Алесь Главань, яму было толькі 38 гадоў.
У Віцебску быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Міхалевіча. Фота milinkevich.org

З-за хваробы Алесь працяглы тэрмін знаходзіўся ў бальніцы. Сябры пішуць, што ён мог дадаткова яшчэ й заразіцца COVID-19.

Алесь Галавань вядомы ў дэмакратычным руху Віцебска з пачатку 2000-х гадоў. Ён быў сябрам «Маладога фронту», а псьля шэрагу іншых грамадскіх і палітычных арганізацый, у тым ліку БХД, якую так і не зарэгістравалі.

Акрамя палітыкі Алеся цікавіла духоўнае развіццё, ён быў адным з тых, дзякуючы чыім намаганням у Віцебску праводзіліся малебны на беларускй мове. З’яўляўся братчыкам Маладзёвага Праваслаўнага Брацтва імя Іаана Кранштацкага.

Таксама Алесь Галавань быў зацятым заўзятарам футбола і заўсёды падтрымліваў гарадскі футбольны клуб «Віцебск».

Улады неаднаразова пераследвалі актывіста за яго погляды. Акрамя таго, у восень 2009 года на Галаваня напалі некалькі чалавек і жорстка збілі яго. Сам ён звязваў гэты напад са сваёй грамадскай дзейнасцю.

— Не знойдзецца чалавека, які б ведаў Алеся і сказаў пра яго дрэннае слова. Шчыры, сціплы, бясконца добры. Як гэта бывае ў Беларусі, яго чакала кар’ера навукоўца, выкладчыка беларускай мовы ва ўніверсітэце імя Машэрава, але сістэма выкінула яго, бо нельга любіць Беларусь і мець свае меркаванне ды яшчэ яго дэманстраваць. Пасля звальнення Алесь з’ехаў у Варшаву, каб прадоўжыць адукацыю, але без Беларусі жыць не мог. Удзельнік шматлікіх выбарчых кампаній, назіральнік, адчайны вулічны пратэстовец. Святым ён не быў, але быў вельмі добрым і верным сябрам, сам ведаў, дзе ен патрэбен. Вялікая страта для родных, для сяброў... Пачывай з мірам, Алесь! — так успамінае актывіста Таццяна Севярынец.

  • 111
  •  
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. владимир радченко  
    27/сакавік/2021 у 20:10

    обращался много раз , пустое дело. Только пересылают в администрацию района , каторая бессильна чем либо помочь .

  2. Владимир  
    6/красавік/2021 у 17:19 1

    @ владимир радченко:
    А почему обращались к нему, а не к властям? Разве у него были какие то ресурсы, что бы удовлетворить ваши хотелки?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: