Затрыманых 8 снежня ў Віцебску святароў вызвалілі, а справу накіравалі на дапрацоўку
Суд Першамайскага раёна 9 снежня разбіраў справу затрыманых напярэдадні ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова.
Як паведамляе "Радыё Рацыя", усіх траіх міліцыянты затрымалі ўчора непадалёк ад гандлёвага цэнтра „GREEN” і склалі пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне.
На судзе, які праз скайп вёў суддзя Міхаіл Юрчанка, усе трое тлумачылі, што не ладзілі пікет, а маліліся за жыхароў Беларусі. Пры гэтым Аляксей Варанко трымаў бел-чырвона-белы сцяг.
Суд пастанавіў, што ў дакументах справы недастаткова звестак, каб прыняць рашэнне. Таму яе накіравалі на дапрацоўку ў Першамайскі РАУС. У ізалятары часовага ўтрымання сваякам затрыманых паведамілі, што яны вольныя.
Дата працягу судовага працэсу пакуль невядомая.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
9/снежань/2020 у 22:20
На судзе, які праз скайп вёў суддзя Міхаіл Юрчанка
Праз скайп? Кавід? Так тады і затрымліваць трэба праз скайп. Штраф - грошы праз скайп паказаць. Суткі - шчыра адседзець. Праз скайп.
ЗЫ: Каталікі малайцы. Як грэка, так і рыма. Вось толькі іх самы галоўны, мякка кажучы, самаўхіліўся. Кандрусевіча - прэч. А ён грамату(даверчую) гр. лукашэнка ... 😐
10/снежань/2020 у 13:56 1
Юрчанка? Хм... ))