ФК “Віцебск” працягвае перамагаць

Другую вікторыю запар атрымалі віцебскія футбалісты. На гэты раз віцябляне дома перамаглі "Мінск".

Паядынак завяршыўся з мінімальным лікам (1:0) на карысць "Віцебска". На 12-й хвіліне гульні ўдала рэалізаваў 11-цімятровы лепшы бамбардзір віцяблян Іон Нікалаеску.

Галоўны трэнер "Віцебска" Сяргей Ясінскі пасля гульні распавёў наступнае:

"Я лічу, гульня была роўная. Супернікі былі вартыя адзін аднаго. Хтосьці перахопліваў у адзін адрэзак ініцыятыву пазіцыйную, хтосьці пазней, такія арэлі былі, усё вельмі роўна. У нейкі момант нам пашанцавала, таму што адзін з нашых вострых момантаў - патрапіў мяч у руку. У нас таксама такія няшчасці былі ў гэтым сезоне, калі мяч трапляў у руку нашаму футбалісту, і нам забівалі з пенальці. Але варыянт іншы - удалося адстаяць свае вароты. У нас цяпер два цэнтральныя абаронцы з чатырох гуляць не могуць. Я вельмі рады за Алега Карамушку, які, прама скажам, у сталым футбольным ўзросце паказаў вельмі высокі ўзровень гульні. Можа быць, як раз дзякуючы яму, не ў апошнюю чаргу, мы змаглі вароты пакінуць сухімі. Вельмі рады перамозе".

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: