ФК “Віцебск” здабыў адно ачко ў супрацьстаянні з “Шахцёрам”

На сваім полі 10 мая віцебляне прымалі адну з лепшых каманд чэмпіяната Беларусі - салігорскі "Шахцёр". Каманды разыйшліся мірам.

Нягледзячы на ціск салігарчан, у "Віцебска" атрымалася захаваць сваю браму на замку. На 90-й хвіліне віцябляне атрымалі права гуляць у большасці: з поля выдалілі паўабаронцу "Шахцёра" Руслана Хадаркевіча.

Але гэта не дапамагло нашай камандзе ў кампенсаваны час (у матчы дадалі мінімум тры хвіліны) здабыць тры ачкі. Таму на табло засталіся нулі, а "Віцебск" здабыў адно ачко.

Меткі:

Чытайце яшчэ