Як каталікі святкавалі Вербніцу ў Віцебску. Без міністрантаў і з антысептыкам

5 красавіка каталікі адсвяткавалі Вербніцу, “ННВ” паглядзелі. Як прайшло ва ўмовах пандэміі каронавіруса першае вялікае рэлігійнае свята ў Віцебску.
Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На падыходзе да касцёла святой Барбары размясціліся гандляркі вербамі, яны ў медыцынскіх масках, як і двое міліцыянтаў, якія для нечага вартуюць кацельную браму.

Гандляркі вербай каля касцёла. Фота Сержука Серабро

Ручкі касцельных дзвярэй абгорнутыя марляй. Фота Сержука Серабро

Масіўныя металічныя ручкі на дзвярах касцёла абгорнутыя у некалькі столак марляй, якую потым можна зняць і выкінуць. На лавах стаяць ёмістасці з антысептыкам.

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На святочную імшу сабраліся меней двух дзясяткаў вернікаў, людзей ва ўзросце амаль няма. Пачынаецца служба, адначасова ідзе і споведзь.

Споведзь, у спавядальні стаіць емістасць з антысэптыкам. Фота Сержука Серабро

Святар апрацоўвае спавядальню антысептыкам. Фота Сержука Серабро

Цяпер ксяндзу трэба непакоіцца не толькі пра таямніцу споведзі, але і пра гігіену — пасля кожнага чалавека, ён працірае антысептыкам краты спавядальні.

Вернікі прыйшлі ў касёл у медыцынскі масках. Фота Сержука Серабро

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Пад час еўхарыстыі таксама прымаюцца дадатковыя меры бяспекі — перад тым, як святар дасць гостыю верніку, якому прыходзіцца апускаць медыцынскую маску, яго рукі апрацоўваюцца дэзынфекцыйнай вадкасцю.

Вернікі прыйшлі ў касёл у медыцынскі масках. Фота Сержука Серабро

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серебро

Таксама трэба адзначыць, што на святочнай службе не было міністрантаў, функцыю якіх звычайна выконваюць дзеці.

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серебро

Вернікі прыйшлі ў касёл у медыцынскі масках. Фота Сержука Серабро

Некалькі дзён таму арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў католікаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўстрымацца ад наведвання касцёлаў, а ўдзел у святочных набажэнствах прымаць з дапамогай трансляцый:

— Звяртаюся да вернікаў, сабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспенсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі, — напісаў ён.

Апрацоўка рук святара антысептыкам пад час камуніі. Фота Сержука Серабро

Вернікі прыйшлі ў касёл у медыцынскі масках. Фота Сержука Серабро

Святочнай імша Пальмавай нядзелі ў касёле святой Барбары ў Віцебску. Фота Сержука Серебро

Міліцыянты каля касцельнай брамы. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ