Чалавек года Віцебска-2019
Мы трохі затрымаліся, але ўсё ж падрыхтавалі для чытачоў «ННВ» галасаванне, у якім яны павінны абраць самую выбітную асобу, найбольш паспрыяўшую вядомасці Віцебска. Сёлета сем кандыдатаў на гэтае званне.
Вольга Бузава — расійская попдзіва і зорка instargram-а прыцягнула ўвагу самым незвычайным спосабам. Перад канцэртам на «Славянскім базары ў Віцебску» Бузава сфатаграфавалася на плошчы Перамогі ў поясе для панчох, у якім потым выступала ў амфітэатры. Гэты яе пост у instargram выклікаў спрэчкі ў сеціве, а артаксальныя супольнасці абвінавацілі яе ў непавазе да памяці пра подзвіг савецкага народа.
Яўген Гайко — старшакласнік са школы №8 прыйшоў на дапамогу жанчыне, якую спрабавалі абрабаваць. Калі злодзей уцёк, юнак дапамог міліцыі знайсці яго і затрымаць.
Андрэй Карпаў — яшчэ адзін прыклад грамадзянскай мужнасці. Мужчына змог абязброіць злачынку і перадаць яго міліцыі — жахар Расіі пад пагрозай пісталета патрабаваў ад панамара Свята-Успенскага сабора перадаць яму царкоўныя каштоўнаці.
Глеб Каштанаў — мастак, які праславіў Віцебск, як сталіцу вулічных мастакоў. У мінулым годзе ён стварыў у нашым горадзе рэкурсіўны мурал «Камунальнікі зафарбоўваюць партрэт рэпера Снуп Дога», які адсылае да гісторыя шэрага вулічных прац, якія былі знішчаныя рознымі службамі або вандаламі.
Павел Кнурэк — 13-ты пробашч парафіі Езуса Міласэрднага ў Віцебску, якога па яго словах «пусцілі ў расход». Спадар Кнурэк — грамадзянін Польшчы, і беларускія ўлады не працягнулі яму дазвол для святарскага служэння ў Беларусі.
Віктар Нікалайкін — было ўжо мэр Віцебска, які пакінуў наш горад з дзвюмя незавершанымі даўгабудамі камунікацый (Полацкі пуцеправод і працяг праспекта Будаўнікоў), каб заняцца законатворчай дзейнасцю ў сферы жыллёвай палітыкі і будаўніцтва.
Юрый Суманееў — уладальнік «Белвест», абутковай фабрыкі, якая пачыналася як сумеснае нямецка-савецкае прадпрыемства, а ў мінулым годзе стала цалкам прыватнай, бо дзяржава прадала сваю долю. Акрамя таго упершыю ў свеце прамысловае прадпрыемства выйшла на ICO, спрабуючы прыцягнуць інвестыцыі пры дапамозе крыптавалютных тэхналогій і блокчэйна.
Галасаванне будзе цягнуцца да 23 лютага уключна.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2019?
- Вольга Бузава (57%, Галасоў: 7.182)
- Юрый Суманееў (29%, Галасоў: 3.668)
- Глеб Каштанаў (7%, Галасоў: 852)
- Яўген Гайко (4%, Галасоў: 479)
- Андрэй Карпаў (2%, Галасоў: 281)
- Павел Кнурэк (1%, Галасоў: 83)
- Віктар Нікалайкін (1%, Галасоў: 69)
Усяго галасоў: 12.614

Чытайце яшчэ
12 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
24/студзень/2020 у 9:31
Здесь много антигероев: Бузова, Николайкин. Может для таких что-то другое придумать?
24/студзень/2020 у 12:47 1
Zoya Hukava пісаў:
Ну, ладно, трусы Бузовой не ндравятся, в Виктор Палыч то чо? Взял город со времянками, а оставил с микрорайоном Билево-1-2-3-4!!!
26/студзень/2020 у 23:52 2
Кто все эти люди, за которых нас призывают голосовать, чтобы выбрать одного человеком года Витебска? Описание в статье мне мало о чем говорит, извините. Может быть есть кто-то известнее?
27/студзень/2020 у 15:12 3
Белар Вит пісаў:
Націскайце спасылкі.
27/студзень/2020 у 16:52 4
Zoya Hukava пісаў:
Как я понял, наш человек года не обязательно с положительным знаком. Главное, чтобы засветился. А каким образом, это уже никого не волнует. Хайп, он такой... Без знака.
Поэтому, как сказал голый дедушка, трусы бузовой и соседствуют с художником. Хотя, если придираться, трусы ведь не человек. Заслонили трусы человека. Их бы в номинацию - трусы года... 🙄
А вообще, беспроигрышный вариант - гр. лукашенко. Не понятно, почему без него? Авторы подошли к опросу совершенно аполитично!
В каждом городе должен быть в списке!! Ведь нигде и ничего у нас без него не происходит! Гарантировано победит! С каким знаком? А кто узнает? Главное - с огромным преимуществом! 😯
27/студзень/2020 у 16:52 5
28/студзень/2020 у 15:53 6
Pcholkin пісаў:
зачот, рэбэ ўжо прыглядзеў месцаў спалкоме?
P.S. відэа проста спасылку трэба ўстаўляць, не трэба кнопку карцінкі націскаць
28/студзень/2020 у 21:46 7
Сяржук Серабро пісаў:
Не. У спалкоме трэба выконваць. Як бы волю народа. А паколькі я сам з народа, выконваць сваю ўласную волю мне не цікава. І нават недзе лянота. Да таго ж, у нас з усёй народнай волі выконваецца воля толькі аднаго чалавека. Таму як яго воля мацней ўсёй астатняй волі. Волі тых, якіх ён называе народцам. І, трэба сказаць, справядліва называе. Таму - у спіс яго !!
31/студзень/2020 у 12:59 8
На Белвесте только 365 человек работает?.. 😆
А Каштанов школоту подтянул!
23/люты/2020 у 20:26 9
За аднаго з кандыдатаў зараз ідзе накрутка галасоў тэхнічнымі сродкамі:
Зараз пададзена каля 1000 фіктаўных галасоў. Яны і ўсе наступныя галасы будуць ануляваныя. Таксама рэдакцыя разглядае магчымасць дыскваліфікацыі гэтага намінанта!
24/люты/2020 у 9:44 10
Трусы бузовой, конечно, и без этой тысячи обошлись бы. Слабоваты токены против трусов. 🙄
И, конечно, их первое место (хочется надеяться, что кто-то, накручивая, просто прикалывается) ни есть именно витебский позор. Это мировой трэнд. Просмотры, лайки... Хайпанутый мир. 😐
ЗЫ: А вдруг суманёвским обидно стало?! 😯
24/люты/2020 у 13:06 11
Pcholkin пісаў:
Там было больш 8000 ў выніку.