У Віцебску пройдзе спеўны сход для дзетак
21 кастрычніка ў беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца першая сустрэча праекту “Спеўны сход” у Віцебску.
"Спеўны сход" – гэта сустрэчы, на якія людзі збіраюцца разам, каб спяваць разнастайныя беларускія песні. Спяваць можа кожны. Пасля невялічкай вакальнай размінкі ўсе наведвальнікі развучваюць і спяваюць песні пэўнай тэматыкі разам з вядоўцам. На кожны “Спеўны сход” запрашаецца адмысловы госць.
У сталіцы ўжо адбыўся шэраг “сходаў”, на якіх усе ахвочыя змаглі выканаць песні пачатку ХХ стагоддзя, палесскія песні, гімны часоў БНР і ня толькі. Запрошанымі гасцямі на “Спеўных сходах” пабылі і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, фальклорны гурт ВАРГАН і шмат іншых. Стваральнік і кіраўнік праету “Спеўны сход” – добра знаёмы Віцебчукам сьпявак і музыка, фронтмэн гурта ВУРАЙ Сяржук Доўгушаў.
Сталічны праект “Спеўны сход” крочыць па рэгіёнах. Цягам месяца кастрычніка “сходы” распачнуцца ў Гародні, Маладзечне, Вілейцы, Берасці, Бабруйску і Віцебску.
У Віцебску праект стартуе “Дзіцячым спеўным сходам”. Запрашаюцца дзеткі і бацькі, каб разам з намі развучыць і супольна выканаць дзіцячыя песенькі-жарцікі, песенькі-гульні, забаўлянкі і калыханкі. Запрошаны госць – кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў. Сустрэча адбудзецца 21 кастрычніка (нядзеля) ў 17.00 у беларускім тэатры “Лялька”. Запрашаем завітваць, каб адчуць асалоду супольных спеваў! Уваход вольны
Сачыце за “Спеўнымі сходамі” ў ВК ці у ФБ.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
13/Кастрычнік/2018 у 21:19
Шануй сваё. Трэба са сваёй пчолкай зазірнуць... 🙂
14/Кастрычнік/2018 у 22:42 1
Чарговая змагарская муць?
14/Кастрычнік/2018 у 23:07 2
@ Сергусь:
Ага...а потом в ПАСЕ поедут... девочку в трусиках распинать...
А то злобный биндеровец Ляшко не справляеццо... с дочкой хрупкой шахтера, тонкой душевной организации.
15/Кастрычнік/2018 у 14:20 3
@ Марат Зверобой:
Калі дзе-небудзь збіраецца натоўп свядамітаў і пачынае выць свае псалмы - нічога добрага чакаць нельга.(
15/Кастрычнік/2018 у 17:15 4
@ Сергусь:
Тады можа паслухаем псалмы пра "несвядомых"?
У натоўпы не збіраюцца, і ніхто ад іх нічога не чакае. Ідэальны ляхтарат)