У Віцебску прэзентавалі магчымасці для адукацыі за мяжой
Існуе памылковае меркаванне, што разлічваць на вучобу за мяжой можна толькі калі ты сверхчалавек альбо маеш поўныя кішэні, а лепей тое і іншае разам. Але дзяўчаты з Young European Ambassadors Belarus на асабістым досведзе даведаліся, што ўсё значна прасцей.
Зараз яны натхняюць сваім прыкладам маладых і зацікаўленых. Наведаўшы Віцебск (а да гэтага і шэраг другіх рэгіянальных гарадоў), спікеркі распавядалі пра адукацыйныя магчымасці ў краінах ЕС.
ERASMUS+
Адна з найбольш вядомых праграм прапаноўвае два накірункі: вучоба па абмене і кароткатэрміновыя праекты. Даведацца пра першае можна непасрэдна ў аддзеле міжнароднага супрацоўніцтва свайго ўніверсітэту ці на сайце офіса Erasmus+ у Беларусі. Пажадана, каб прэтэндэнт меў сярэдні бал вышэй за 8 і рэзюмэ ў агульнапрынятым еўрапейскім фармаце Europass.
Што датычыцца кароткатэрміновых паездак, гэта можа быць семінар, канферэнцыя ці job scheduling (абмен прафесійным досведам паміж студэнтамі і вопытнымі супрацоўнікамі абранага напрамку). Для магістраў прапанавана праграма Joint Mater Degree, падрабязнасці шукай на афіцыйным сайце Erasmus+ і на сайце рэсурснага цэнтра SALTO-YOUTH.
Праграма, скіраваная на пашырэнне прафесійных кантактаў, прадуглежвае візіты ад сямі дзён ці месячныя стажыроўкі. Выдаткі пакрываюцца, але для павышэння шанцаў лепей самастойна знайсці кампанію для працаўладкавання і падаваць заяўку ня менш чым за тры месяцы.
Буйнейшая моладзевая арганізацыя аб’ядноўвае 125 краін свету і прапануе безліч валанцёрскіх магчымасцей для людзей, зацікаўленых у тым, каб прынесці пользу грамадству. Механізм просты: стварыць акаунт, знайсці адпаведную праграму, сабраць чамадан. Крыху больш намаганняў трэба прыкласці, каб атрымаць стажыроўку ў крупнай карпарацыі. Увага: граматнае CV і самапрэзентацыя падчас размовы з патэнцыйным працадаўцам уплываюць нават болей, чым тэматычная універсітэцкая адукацыя.
Сачы за прапановамі, сразвівайся, і ўсё абавязкова атрымаецца!
Створана супольна з Віцебскім рэгіянальным медыя-цэнтрам