На сустрэчы з Уладзімірам Арловым у Віцебску абмеркавалі перайменаванне вуліцы Суворава ў гонар Банапарта

Па словах пісьменніка Уладзіміра Арлова, які сабраў прыхільнікаў сваёй творчасці ў арт-пабе “Торвальд”, мова і гістарычная памяць бароняць межы лепш за любую армію.
Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Мінулы раз спадар Арлоў наведваў Віцебск, калі прэзентаваў шыкоўнае выданне, створанае сумесна з Паўлам Татарнікавым “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Зараз плануецца друкаванне дадатковага накладу, а тым часам аўтары працуюць над працягам пад умоўнай назвай “Ад Літвы да Беларусі”, дзе размова пойдзе пра гісторыю Айчыны на працягу ХІХ стагоддзя. Па словах Уладзіміра Арлова, Віцебску і Віцебшчыне там будзе адведзена не менш месца, чым у першай кнізе, на вокладцы якой можна пабачыць старажытную планіроўку нашага горада.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Аднак гэтым разам Уладзімір Арлоў прапанаваў увазе чытачоў не толькі гістарычныя творы, а таксама вусцішна-прыгожыя “Танцы над горадам”, а таксама цэлае “пяцікніжжа”, куды ўвайшлі і аповесці, і апавяданні, і эсэ, і вершы.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

А калі аўтар абвясціў конкурс на самае цікавае пытанне, са шчыльных шэрагаў пялёсткамі пасыпаліся цыдулкі. Сціпла апускаючы кампліменты ў свой адрас, Уладзімір Арлоў разважна і змястоўна адказаў кожнаму. Але прыз — дыск “Імёны Свабоды”, начытаны пісьменнікам — атрымалі толькі самыя крэатыўныя.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Напрыклад, чароўная спадарыня, што пацікавілася, ці зможа натхніць госця на новы твор хтосьці з прысутных у зале. А таксама аўтары пытанняў пра дахавіка і самнамбул ды дапытлівы віцяблянін, што хацеў дазнацца, ці падтрымлівае Уладзімір Арлоў ідэю перайменавання вуліцы Аляксандра Суворава ў вуліцу Напалеона I Банапарта.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Пісьменнік паабяцаў уключыць самыя нестандартныя пытанні ў новую кнігу, што зробіцца працягам выдання “Пакуль ляціць страла”.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Так што нагоды для новых візітаў Уладзіміра Арлова ў Віцебск будуць. На радасць усім прыхільнікам яго творчасці.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ