“Парад малпаў” у Віцебску

Насуха Аліса, малпа Кірыл, лемур Джон – гэтыя і іншыя звяркі сустрэнуць вас у кантактнам заапарку “Парад малпаў”. Выстава трапічных жывёл размясцілася ў ГДЦ «Беларусь» на 3 паверсе. «На парад» госці прыехалі да нас з Пскова. Яны прывыклі да ўвагі з самага дзяцінства, таму пры выглядзе людзей не забіваюцца ў кут, а наадварот, гуляюць на публіку.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Першым, што вы ўбачыце, можа апынуцца карціна з мультфільма “38 папугаяў”, дзе малпа не баіцца суседства з удавам.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Іншыя жывелы таксама жывуць у міры і згодзе і прызвычаіліся да кантакту з людзьмі.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Пацешныя малпы павесяляць сваімі грымасамі.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

А вялікія папугаі забаўляюць гасцей па-за клеткамі.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Насуха Аліса хоць і бянтэжыцца на фота, аднак наведвальнікаў зусім не баіцца і з задавальненнем прымае пачастункі.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Галоўныя віноўнікі ўрачыстасці, безумоўна, малпы, але таксама тут знайшлося месца і для дзіўных рэптылій.

І для многіх іншых жывёл, якія пацешаць сваёй прыязнасцю і ўразяць экзатычным выглядам.

“Парад малпаў” у Віцебску. Фота Юліі Абуховіч

Тут можна памацаць жывёл, сфатаграфавацца з імі і нават пачаставаць звяркоў ласункам. Жадаючыя акунуцца ў свет тропікаў могуць наведаць заапарк да 28 студзеня. Спадзяемся, што пасля доўгага адпачынку «гастралёры» яшчэ раз наведаюць наш горад.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ