ХК “Віцебск” саступіў у першым Кубкавым паядынку

Віцебскія хакеісты правялі першы матч розыгрышу Кубка Руслана Салея.

На сваім ільду «Віцебск» прымаў дзейснага чэмпіёна - гарадзенскі «Неман». Гульня прайшла без шанцаў для нашага клуба. Гарадзенцы перамаглі 5:2.

Яшчэ ў “Віцебска” наперадзе матчы з "Гомелем", жлобінскім "Металургам", "Лідай", "Магілёвам". Звяртаем увагу, што матч з лідскім клубам віцебскія “мядзведзі” правядуць дома 14 жніўня.

Меткі:

Чытайце яшчэ