Памёр віцебскі краязнаўца Алег Куржалаў
Пайшоў з жыцця Алег Васільевіч Куржалаў, адзін са стваральнікаў сучаснай сістэмы школьнага краязнаўства на Віцебшчыне.

Алег Васільевіч нарадзіўся ў кастрычніку 1953 годзе. Вучыўся ў віцебскай СШ №29, у 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1978-1984 гадах працаваў адказным сакратаром віцебскай арганізацыі Беларускага таварыства аховы помнікаў. Актыўна выступаў супраць знішчэння гістарычнай забудовы на вуліцы Леніна, старой аптэкі на плошчы Свабоды. У 1984 годзе ўпарта адстойваў будынак Пакроўскай царквы, ужо падрыхтаваны да разбурэння, за што быў звольнены з працы.
Актыўны ўдзельнік віцебскага гісторыка-культурнага таварыства “Узгор’е”.
У 1995-2011 гадах працаваў загадчыкам аддзела беларусазнаўства і краязнаўства у абласным аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы. Здолеў адшукаць і арганізаваць для сумеснай стваральнай працы педагогаў-краязнаўцаў практычна ва ўсіх куточках Віцебскай вобласці. Ладзіў семінары, творчыя конкурсы, краязнаўчыя вандроўкі. Дапамагаў у стварэнні і развіцці школьных музеяў, дапамагаў вызначыцца з найбольш выйгрышнай стратэгіяй працы краязнаўчых клубаў, гурткоў і асобных юных даследчыкаў лакальнай гісторыі. Ініцыяваў і часта ўласнаручна рэдагаваў першыя краязнаўчыя дапаможнікі, якія зараз выкарыстоўваюцца ў школах.
Нястомна, не шкадуючы высілкаў, працаваў для таго, каб жыхары Віцебшчыны ведалі свае радаводы, лёс сваіх вуліц, вёсак, мястэчак і гарадоў. Сваю праўдзівую гісторыю.
Развітанне з Алегам Васільевічам Куржалавым адбудзецца 26 ліпеня ў 12:15 у рытуальнай зале “Ціхая абіцель” (вуліца Петруся Броўкі, 50).
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


25/Ліпень/2017 у 21:30
Вечная память,низкий поклон!
Соболезнование родственникам и близким!
25/Ліпень/2017 у 22:17 1
Светлая память светлому человеку...
25/Ліпень/2017 у 22:35 2
Год стратаў у нашых краязнаўцаў.
Алег быў вельмі каштоўнай зоркай на небасхіле віцебскай гісторыі і краязнаўства. Шкада, не цанілі яго ў кабінетах, якія наш народ чамусьці называе "высокімі".
26/Ліпень/2017 у 9:39 3
Сьветлая памяць, Алег Васілевіч...
Дзякуй за ўсё
26/Ліпень/2017 у 11:30 4
Светлая памяць..
26/Ліпень/2017 у 11:43 5
@ Віталь Броўка:
Уникальный и светлый человек нас покинул!
Мой учитель!