Дырэкатара віцебскай філармоніі Алену Падаляк ўзнагародзілі ганаровай граматай урада

Ганаровай граматай Савета мінстраў узнагароджаная дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Падаляк.
Елена Подоляк. Фото Олега Климовича / «Витьбичи»

Пастанову пра гэта ўрад прыняў 28 чэрвеня, як сказана ў дакуменце, спадарыня Падаляк узнагароджваецца за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Алена Падаляк нарадзілася ў Оршы ў 1962 годзе. Яна скочныла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «Культасветработнік, кіраўнік самадзейнага харавога калектыву», атаксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, дзе атрымала дыплом спецыяліста у галіне дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай.

Працавала метадыстам Гарадоцкага раённага Дома культуры, хормайстрам, хормайстрам дзіцячага ансамбля песні і танца «камарыкам» Палаца культуры вытворчага аб'яднання «Наваполацкнафтарагсінтэз», выкладчыкам прадметаў харавога цыкла Віцебскага культурна-асветнага вучылішча, выкладчыкам кафедры музычнага выхавання Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, хормайстрам, дырэктарам вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Талака».

Фота Алега Клімовіча - «Витьбичи»

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ