У Віцебску выдадуць альбом “Народны касцюм Віцебскай губерні”

Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці абвясціў тэндар на выданне альбома-каталога “Народны касцюм Віцебскай губерні”.
У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Згодна тэхнічнаму заданню кніга фарматам прыкладна А4 будзе мець 300 старонак, з якіх 50 будуць занятыя тэкстам. Выданне будзе надрукаванае на мялованнай паперы ў поўных колерах, пераплёт запланаваны цвёрды – таксама з поўнакаляровым друкам і ламінацыяй палімернай плёнкай. Мяркуемы наклад альбома – 500 экзэмпляраў.

Рэканструкцыяй рэгіянальных строяў Віцебшчыны ўжо некалькі гадоў займаюцца Дамы рамёстваў, фальклорныя калектывы, навукоўцы і энтузіясты. У мінулым годзе абласное свята-конкурс традыцыйнага касцюма “Сцяжкі майстэрства” было ўключанае ў межы фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Фотаздымкі падрыхтаваных для яго строяў і ўвойдуць у будучы каталог.

Арыенціровачны кошт падрыхтоўкі альбома і яго выдання складае 13 000 рублёў. Згодна умовам тэндара кнігу павінны надрукаваць к сярэдзіне верасня.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ