Беларускі буккросінг з’явіўся і ў Віцебску

У Віцебску ў бітлз-клубе «Чердачок» і кавабары «Кекс» з'явіліся боксы з кнігамі на беларускай мове, якімі можна абмяняцца.
Беларускі буккросінг з'явіўся і ў Віцебску

У Беларусі праект «MOVABOX» кампаніі «Velcom» па ўсталяванню скрынак буккросінгу з беларускай літаратурай ў грамадскіх установах дзейнічае з сярэдзіны лістапада, а Віцебск далучыўся на гэтым тыдні.

Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую.

Першымі сваё месца ў боксах для буккросінгу занялi кнігі, абраныя для праекта сотавым аператарам. Сярод іх – раманы Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму ў боксах таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты».

Кнігі сучасных аўтараў для беларускамоўнага буккросінгу прадстаўленыя кампаніяй «Velcom» і грамадска-культурнай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі у спіс кніг падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць таксама літаратурна-мастацкую перыёдыку – у прыватнасці, часопіс «Дзеяслоў».

Бітлз-клубе «Чердачок» знаходзіцца ў доме №12 на Кастрычніцкай вуліцы, а кавярны бар «Кекс» — удоме №15 на праспекце Фрунзэ.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ