ХК Віцебск выбыў з барацьбы за Кубак Руслана Салея
Віцебскія хакеісты занялі апошняе месца ў сваёй падгрупе ў розыгрышы Кубка Руслана Салея.
Ва ўсіх чатырох паядынках наша каманда саступіла. Адно ачко “мядзведзі” набралі ў супрацьстаянні з “Брэстам”. Перамагаючы брэстчан з лікам 3:0, віцябляне не ўтрымалі перавагу. Пераможца вызначыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў, і верх узяў “Брэст” - 4:5.
А скончыла турнір наша каманда буйной паразай ад сталічнага “Юнацтва” (1:9).
За выхад у фінал будзе змагацца “Юнацтва-Мінск” - супраць салігорскага “Шахцёра”. Другую пару склалі "Гомель" і гарадзенскі "Нёман".
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
8/жнівень/2016 у 16:33
Аматараў хакея шкада. Яшчэ спачуваю віцебскім шахматыстам, многія з якіх ведалі трэнера Льва Пака. Ён памёр пазаўчора: http://belisrael.info/?p=7670