ФК «Віцебск» атрымаў першую хатнюю перамогу
На сваім полі нашы футбалісты 3 чэрвеня абыгралі «Слуцк» (2:0). Гэта першая хатняя вікторыя віцяблян у сёлетнім першынстве, і, спадзяемся, не апошняя.
У кожным тайме «Віцебск» па разу дабіваўся поспеху. На 41-й хвіліне лік адкрыў Яўгеній Калінін, а павялічыў перавагу віцяблян на 55-й хвіліне Арцём Салавей.
Другі тайм быў нашмат весялейшы. Па-першае, на трыбуны "высадзіўся" віцебскі дэсант з мабільнай брыгады, які разам з фан-сектарам ствараў шыкоўную заўзятарскую атмасферу. Па-другое, падапечныя Сергея Ясінскага часцей стваралі небяспечныя моманты каля варот «Слуцка».
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
6/Чэрвень/2016 у 11:00
3 траўня цi 3 чэрвеня?
6/Чэрвень/2016 у 11:05 1
Дзякуй, выпраўлена.