У Віцебску другі раз пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне»

Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» ладзіцца ў другі. У Віцебску ён пройдзе з 21 па 24 красавіка ў кінатэатры «Мір».
У Віцебску другі раз пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне»

Асноўная мэта фестывалю – паказваць беларускім гледачам найноўшыя паўночнаеўрапейскія фільмы, якія на мове кіно распавядаюць пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў 5 краін-удзельніц Паўночнаеўрапейскага Савету: Швецыі, Фінляндыі, Наврегіі, Даніі, Ісландыі.

Слоган фестывалю 2016 году – «Хараство штодзённага». Мы верым, што сваё хараство і паэзія ёсць у самых звыклых і побытавых рэчах, варта толькі ўважліва прыгледзецца. 8 фільмаў, якія будуць паказаныя ў рамках «Паўночнага ззяння» сёлета, пераканаюць вас у гэтым.

У праграму Фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» ўвайшлі наступныя карціны:
«Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя) – прадстаўляе рэжысёрка;
«Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША);
«Ітсі-бітсі» – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія) – прадстаўляе госць з Даніі;
«Супраць прыроды» – 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія);
«Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія);
«Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя);
«Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагюр Каўры, Ісландыя);
«Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія).

Па гіперспасылках можна паглядзець трэйлеры да кожнага фестывальнага фільму. Расклад кінапаказаў наступны:

21 красавіка, чацвер

19:00 – «Ітсі-бітсі» – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв.
21:00 – «Супраць прыроды» - 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.

22 красавіка, пятніца

18:30 - «Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв. (фільм прадстаўляе рэжысёрка)
21:00 - «Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.

23 красавіка, субота

19:00 – «Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.
21:00 – «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

24 красавіка, нядзеля

19:00 – «Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.
21:00 – «Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагур Кары, Ісландыя), 94 хв.

Арганізатарам фестывалю выступае офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве. Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Пасольтсва Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Дацкім Інстытутам культуры ў Рызе, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Ісландскім цэнтрам кіно, Пасольствам Каралеўства Нарвегія ў Кіеве. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ