У Віцебску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, Станіславам Шушкевічам і Генадзем Фядынічам

31 сакавіка ў віцебскім “Еўрапейскім клубе” пройдзе з Мікалаем Статкевічам, Станіславам Шушкевічам і Генадзем Федынічам.
Мікалай Статкевіч у Віцебску пад час прэзідэнцкіх ыбараў 2010 года. Фота Сержука Серабро

Сустрэча прысвечаная кангрэсу дэмакратычных сілаў у аргкамітэт якога ўваходзяць старшыня
аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікалай Статкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамада Станслаў Шушкевіч і кіраўнік прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч. Таксама з гасцямі можна будзе падыскутаваць пра шляхі выхаду з перманентнага палітычнага застою і
будучай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чарговага склікання.

Сустрэча пачнецца ў 18:00. “Еўрапейскі клуб” у Віцебску знаходзіцца на вуліцы 1-й Сенненскай, дом №5.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ